Чакаем Вас у Twitter :)

Чакаем Вас у Twitter :)

Зараз анонсы ўсіх навінаў будуць з'яўляцца на Twitter адначасова са з'яўленнем навіны на сайце. Падпісвайцеся да нашай ленты - блок з усімі спасылкамі справа :)

Таксама з'явілася гасцёўня, у якой мы просім Вас адпісваць Вашыя пажаданні, уражанні ад гурта, а таксама крытыку. Мы паспрабуем у кароткі час адказаць на кожнае Вашае пытанне.

Рокаш на Women's fest 2010!

11 красавіка на пляцоўцы Маладзежнага тэатра эстрады (вул. Маскоўская 18а, ст. метро Інстытут Культуры) гурт РОКАШ прымае ўдзел у першым беларускім конкурсе-фестывалі лепшых рок-гуртоў з жаночым вакалам Women's fest 2010! Таксама ў фэсце прымаюць удзел наступныя гурты: INDRA, EXIST-M, ГАРОТНІЦА, UNIA, ZM99, ROSTRA. Спецыяльны госць фэсту - гурт HASTA LA FILLSTA.

Са святам 8 сакавіка!

Гурт "Рокаш" шчыра віншуе Вас з цудоўным святам Вясны і Прыгажосці!

Жадаем Вам кахання, шчаслівых сонечных дзён, напоўненых цеплынёй і дабрынёй!

Фольк-Рок Вясна 2010. Адарвемся па-беларуску!!!

14 сакавіка 2010 г. у клубе Jolly Rodger Cafe (Талбухіна 4, 3 паверх) адбудзецца фэст Фольк-Рок Вясна 2010. У межах гэтага фэсту, які, мы спадзяемся, стане штогадовай з'явай у беларускай музычнай супольнасці, мы паспрабавалі аб'яднаць досыць разнапланавыя гурты з розных куткоў Беларусі, якія аб'яднаныя паміж сабою спалучэннем фолькавай меладычнасці і рокавага драйву. Нездарма, слоган нашага фэсту "Адарвемся па-беларуску!!!"
Такі чынам у фэсце прымуць удзел наступныя гурты:

РОКАШ (Мінск) - нэафольк-рок.

Рокаш у Jolly Roger Cafe на народзінах гурта Ars Longa!

24 лютага 2010 г. РОКАШ грае ў клубе Jolly Rodger Cafe, дзе будзе адзначацца чатырохгоддзе нашых сяброў - гурта ARS LONGA. Таксама ў канцэрце прымаюць удзел гурты Тень Истины і Last Cry, спецыяльны госць - Юрый Міхайлаў (Мадэра Хард Блюз).

Інтэрвію інтэрнэт-часопісу НЕОMUSIC

Маладая музычная кроў паціху ўліваецца ў беларускую рок-плыню. І паспяхова шукае і знаходзіць свой голас. Мінскі фолк-рокавы гурт РОКАШ за 4 гады існавання паспеў паўдзельнічаць ў шматлікіх айчынных рыцарскіх мерапрыемствах, з'ездзіць на фолк-фэст у Чарэмшу, што ў Польшчы, выйграць спецыяльны прыз канала «Культура» на конкурсе маладых выканаўцаў, зайграць «сольнік» у Маскве і распаліць FLЁUR у беларускай сталіцы… Натуральна, што гэта толькі пачатак творчага шляху. Наперадзе, напрыклад, удзел у адборачным конкурсе Global Battle of the Bands і запіс дэбютнага альбому. Пра гэтыя і іншыя важкія падзеі ў жыцці гурта мы гутарым з басістам, бэк-вакалістам і аўтарам тэкстаў РОКАША Лявонам Казаковым.
— Ці адчуваеце вы сябе самі маладым гуртом, знаходзячыся на сцэне ўжо 4 гады?
— Пытанне сталасці і маладосці гурта з'яўляецца шмат у чым вельмі ўмоўным. І калі яно і актуальнае, дык, пэўна, для каго заўгодна, апроч удзельнікаў гурта. Якія крытэрыі ставіць пад азначэнне сталасці? Наяўнасць альбому? Наяўнасць праграмы? Колькасць гадоў існавання гурта? Невядома. Таму і няма сэнсу тлуміць сабе галаву гэтым усім. Зрэшты, зразумела, што калі твой гурт лічаць маладым, дык і праблемаў адпаведна больш дадаецца. У тым ліку і з арганізацыяй канцэртаў.

Syndicate content