Канцэрты

Новыя фотаздымкі з канцэрту з гуртом "Тролль Гнёт Ель" у Re:Public

Новыя фотаздымкі з канцэрту з гуртом "Тролль Гнёт Ель" у Re:Public

Новыя фотаздымкi з канцэрту у Re:Public. Вялікі дзякуй сайту HitKiller.com, Alexandra Fevra і AC.

Астатнія фота з канцэрту можна пабачыць тут.

Дарэчы, у хуткім часе на сайце будзе адноўлены механізм раздзелу "Галерэі" на куды больш зручны. Заставайцеся з намі, сайт яшчэ жывы і будзе жыць!

Прэзентацыя альбома Re1ikt "Рэкі прабілі лёд"

30-га лістапада ў менскім клубе Re-Public ((вул. Прытыцкага, 62, ст.м. Кунцаўшчына)) адбудзецца прэзентацыя новага альбома гурта Re1ikt "Рэкі прабілі лёд".
Таксама прымаюць удзел:

Рокаш
UNIA
Partyzone

Квіткі:
25 000 - першыя 100
30 000 - папярэдне танцпол
35 000 - у дзень канцэрта
45 000 - столікі

Кропкі продажу:
пераходы: Я. Коласа, Гум, ГЦ Купалаўскі, 19 кропка, ГЦ Рыга, 18 кропка, клуб re:public і інш.

Пачатак: 18:00

Белы замак 2011

19-га жніўня Рокаш прымае ўдзел ў фестывалі сярэднявечнай культуры "Белы замак 2011". Месца правядзення: ИКЦ "Риттербург".
Больш падрабязна даведацца пра фэст можна на сайце http://www.ritterburg.by

The Second Wave

30 ліпеня Гурт РОКАШ прымае ўдзел рок-фестывалі Second Wave, што адбудзецца ў горадзе Слуцке.

Месца правядзення: Дом афіцэраў (зараз - Цэнтр традыцыйнай культуры)

Грунвальдскі фэст. Прэзентацыя альбома Рокаш "Запалі агонь!"

Грунвальдскі фэст.

15-га ліпеня на танцпляцоўцы парка чалюскінцаў адбудзецца традыцыйны штогадовы Грунвальдскі фэст, прысвечаны бітве пад Грунвальдам 1410 года.
Таксама менявіта тут адбудзецца менская прэзентацыя нашага альбома "Запалі агонь"!
Акрамя нас у фэсце ўдзельнічаюць гурты:
Унія
Росы
Омут
Testamentum Terrae
Кашлаты вох і інш.

Прыходзьце падтрымаць нас! Зразумела, там можна будзе набыць наш альбом ;)

Трипільске коло 2011 "Повітря"!

2 ліпеня РОКАШ будзе граць на IV міжнародным эка-культурным фестывалі «Трипільське коло 2011. ПОВІТРЯ», які адбудзецца каля горада Ржышчэва Кіеўскай вобласці.

Склад:
Besh o Drom (Вугоршчына);
Бумбокс (Украіна);
Крихітка (Украіна);
AtmAsfera (Украіна);
Rokash (Беларусь);
Тінь Сонця (Украіна);
Катя Chilly (Украіна);
Shopping Hour (Сербія - Украіна);
Aniko Dolidze project (Грузія - Украіна);
Барабанне шоу Rhythmmen та Abo Project (Украіна);
тэатр «ПротиНочі» (Украіна).

Канцэрты

Афіша

З'явіўся новы раздзел "Канцэрты", дзе будут захоўвацца афішы з адбыўшыхся з нашым удзелам канцэртаў. Таксама будут дадавацца каментары з нашымі ўспамінамі аб гэтых выступах. Узгадвайце іх разам з намі! :)

1 красавіка - выступ Рокаш на прэзентацыі ЕР "Спадчына" гурта Hok-key

1.4.11

Гурт Hok-key 1 красавіка прэзентуе свой новы ЕР - "Спадчына"

Месца: Jolly Roger Cafe (Мінск, Талбухіна, 4)
Пачатак: у 19.00
Кошт квіткоў: 15000 brb
Таксама выступаюць:
Goldprick
RestArt
HARDI M

Рокаш на Women's fest 2010!

11 красавіка на пляцоўцы Маладзежнага тэатра эстрады (вул. Маскоўская 18а, ст. метро Інстытут Культуры) гурт РОКАШ прымае ўдзел у першым беларускім конкурсе-фестывалі лепшых рок-гуртоў з жаночым вакалам Women's fest 2010! Таксама ў фэсце прымаюць удзел наступныя гурты: INDRA, EXIST-M, ГАРОТНІЦА, UNIA, ZM99, ROSTRA. Спецыяльны госць фэсту - гурт HASTA LA FILLSTA.

Фольк-Рок Вясна 2010. Адарвемся па-беларуску!!!

14 сакавіка 2010 г. у клубе Jolly Rodger Cafe (Талбухіна 4, 3 паверх) адбудзецца фэст Фольк-Рок Вясна 2010. У межах гэтага фэсту, які, мы спадзяемся, стане штогадовай з'явай у беларускай музычнай супольнасці, мы паспрабавалі аб'яднаць досыць разнапланавыя гурты з розных куткоў Беларусі, якія аб'яднаныя паміж сабою спалучэннем фолькавай меладычнасці і рокавага драйву. Нездарма, слоган нашага фэсту "Адарвемся па-беларуску!!!"
Такі чынам у фэсце прымуць удзел наступныя гурты:

РОКАШ (Мінск) - нэафольк-рок.

Syndicate content