2009 г., Мінск, клуб "Шакалад"

30 траўня 2009 г., Мінск, клуб "Шакалад"
Памятаецца, глядачоў у зале было меньш за музыкаў... :)
Вельмі ўразіў "Князь Мышкін" - здаецца, гэта самая незвычайная музыка ў нашай краіне.

2007 г., Масква, клуб "Археалогія"

2007 год. 20 студзеня.
Наш першы і, на дадзены момант, адзіны выступ у Маскве. Гралі (яшчэ акустычную праграму) у культавым і, нажаль, зараз уже не існуючым клубе "Археология". Гук быў так сабе, але маскоўская публіка прымала нас вельмі цёпла. :)

2009 г. Ліда - open-air

Брррр... Жудасны быў выступ. Здаецца, гэта была не зусім наша аўдыторыя. Узгадваюцца п'яныя гукатэхнікі, крыкі з натоўпу "гаааварите па-русски!", і ... перамога Лявона ў конкурсы па кіданню рухавіка ад матацыклу.

2007 г. Бабруйск, "Палац мастацтваў"

Фактычна адзін з першых нашых канцэртаў у абноўленым рокавым фармаце. Вялізарная сцэна бабруйскага палаца мастацтваў змясціла ў той вечар безліч класных цікавых камандаў. збольшага яны гралі цяжкую агрэсіўную альтэрнатыўную музыку. Аднак на нашае прыемнае здзіўленне нашая трохі на той час больш легкая і лірычная музыка была цудоўна ўспрынятая слухачамі. Так што прыемна было граць. А яшчэ перад канцэртам мы знайшлі ў Бабруйску цудоўны бар Албена (амаль што Албанія:))))

2009 г. Віцебск, бітлз-клуб "Чердачок"

Першы наш канцэрт у Віцебску. гралі мы з магілеўскай камандай Bez.Not Шчыра кажучы атрымаўся ен трохі горш чым мы хацелі. Усе былі стомленыя доўгай дарогай ды працоўным днем перад гэтым, на ўсе гэта іншыя праблемы наклаліся. Таму неяк не атрымалася нам спаймаць за хвост доўгачаканы драйв у той вечар. Зрэшты вельмі прыемна ўзгадаць сам клуб "Чердачок". У тым месцы жыве сапраўдны рок-н-рол...

2008 г., Мінск, клуб "Рэактар"

Першы Грунвальдскі фэст, які адбыўся ў Менску. Увогуле надта прыемна было бачыць сам факт канцэптуальнага звароту да славутых старонак нашай гісторыі ў назве і даце фэсту. Ну а да таго ж было прыемна паграць у лепшым клубе Менску разам з лепшымі фолькавымі гуртамі. Цудоўная атмасфера атрымалася...

2009 г., Мінск, клуб "Рэактар"

Працяг традыцыйнага Грунвальдскага фэсту, які пачаў свой шлях у 2008 г. У адрозненні ад папярэдняга, дзе пераважалі каманды, каторыя гралі больш цяжкія варыяцыі фольку, на гэты раз апроч нас ды Літвінтроля ўсе астатнія гралі акустычны фольк. Аднак гэта не перашкодзіла слухачам з задавальненнем успрыняць нашую новую больш цяжкую праграму. Добры канцэрт атрымаўся...

2009 г., Мінск, клуб "Рэактар"

Не так даўно праходзіў гэты фэст. На ім мы ўпершыню гралі з нашым новым барабаншчыкам Аляксеям Ефрэменка. Напэўна нягледзячы на змены ў складзе - гэта быў адзін з нашых найбольш удалых выступаў. Цудоўная атмасфера, добры гук, святочны настрой - што яшчэ трэба для поўнага шчасця:)

2006 г., Мінск, клуб "Катакомбы"

Даўні-даўні канцэрт, калі мы гралі яшчэ сваю акустычную праграму ў культавым. на жаль зараз больш не існуючым рок-клубе "Катакомбы". Надта разнастайны па стылях канцэрт выдаўся - кожная каманда адрознівалася адна ад другой вельмі моцна. Аднак надта моцнай кашы на здзіўленне не атрымалася, неблагі канцэрт быў.

2009 г., Мінск, клуб "7 луза"

Гэта быў дзень нараджэння нашых добрых сяброў - фаер-гурта "Крада". нягледзячы на прыемную атмасферу ды добрую публіку канцэрт для нас выдаўся цяжкаваты, бо нешта не заладзілася з апаратурай, таму мы ледзь не паўгадзіны адладжвалі гук. Зразумела, што гэты працэс не вельмі ўзняў наш настрой. Аднак адыгралі няблага. А яшчэ з цікавых момантаў запомнілася, калі перад канцэртам, калі барабаншчык JJ Bingz настройваў устаноўку, гэты працэс надта не спадабаўся двум "чоткім пацанам з раена" якіх незразумела якім ветрам занесла ў клуб гэты гарэлкі папіць.