Гурт «Рокаш»
Есьць толькі восень — бягу я за табой
У цемну восень  — пачуй жа голас мой
Скрозь гэту восень  — дажджу скрозь ціхі звон
Прыйдзі ж у восень  — здымі зь мяне праклён…
6 лістапада ў клюбе «Графіці» (зав. Калініна, 16) адбудзецца восеньскі канцэрт гурта «Рокаш». У праграме: прэзэнтацыя новых песьняў, а таксама любімыя і вядомыя гіты.
Кошт квіткоў — 13.000. Толькі папярэдні продаж! Замовы па тэлефонах: +375 29 5636532; +375 29 7547074. Колькасьць месцаў абмежаваная!
Дададзеныя тэксты песьняў, якія зьявіліся за апошні час:
Вяртанне
Дзеці паўночнага ветру
Духі зямлі
Залатыя палі
Крылы
У лясным гушчары
У тваіх вачах…
Ценяў блакіт (кавэр на Flёur «Синие тени»)
Маладая музычная кроў паціху ўліваецца ў беларускую рок-плыню. І паспяхова шукае і знаходзіць свой голас. Мінскі фолк-рокавы гурт РОКАШ за 4 гады існавання паспеў паўдзельнічаць ў шматлікіх айчынных рыцарскіх мерапрыемствах, з'ездзіць на фолк-фэст у Чарэмшу, што ў Польшчы, выйграць спецыяльны прыз канала «Культура» на конкурсе маладых выканаўцаў, зайграць «сольнік» у Маскве і распаліць FLЁUR у беларускай сталіцы… Натуральна, што гэта толькі пачатак творчага шляху. Наперадзе, напрыклад, удзел у адборачным конкурсе Global Battle of the Bands і запіс дэбютнага альбому. Пра гэтыя і іншыя важкія падзеі ў жыцці гурта мы гутарым з басістам, бэк-вакалістам і аўтарам тэкстаў РОКАША Лявонам Казаковым.
— Ці адчуваеце вы сябе самі маладым гуртом, знаходзячыся на сцэне ўжо 4 гады?
— Пытанне сталасці і маладосці гурта з'яўляецца шмат у чым вельмі ўмоўным. І калі яно і актуальнае, дык, пэўна, для каго заўгодна, апроч удзельнікаў гурта. Якія крытэрыі ставіць пад азначэнне сталасці? Наяўнасць альбому? Наяўнасць праграмы? Колькасць гадоў існавання гурта? Невядома. Таму і няма сэнсу тлуміць сабе галаву гэтым усім. Зрэшты, зразумела, што калі твой гурт лічаць маладым, дык і праблемаў адпаведна больш дадаецца. У тым ліку і з арганізацыяй канцэртаў.
— А ці цяжка на Беларусі быць маладымі людзьмі?
— Лёгка яно, пэўна, нідзе не бывае. Добра там, дзе нас няма. Таму нельга сказаць, што жыццё маладога чалавека на Беларусі надта цяжкое, нельга сказаць, што яно суперлёгкае… Гэта жыццё, усе цяжкасці якога перакрываюцца адным фактарам, імя якому Беларусь…
— Вы часта граеце на ўрачыстых і тэматычных мерапрыемствах, святах, якія маюць багатую гісторыю і важкасць для беларускага народу. Якія падзеі і чырвоныя даты календару асабліва шануюцца гуртом?
— Калі зараз пачаць пералічваць усе тыя даты і падзеі, якія маюць для нас значэнне, то спіс атрымаецца надзвычай вялікі, бо нашая беларуская гісторыя багатая на важкія падзеі. Зрэшты, для кожнага з удзельнікаў гурта яны свае. Асабіста ж для мяне асаблівую важкасць маюць святы традыцыйнага беларускага календара. У прыватнасці, такія святы, як Каляды, Купалле, Дзяды. Цяжка ў сучасных умовах урбанізаванага свету ісці шляхамі нашых продкаў. Але надышоў час адраджаць беларускую традыцыю, бо ў цяперашнія часы панавання ў свеце глабалізацыйных тэндэнцыяў дзеля таго, каб не страціць сваю нацыянальную ідэнтычнасць, неабходна звярнуцца да традыцыйных каштоўнасцяў нашага народа.
— А ці ёсць у вас нейкія ўласна важныя вехі?
— Зразумела так. Гурт — гэта як чалавек, які мае сваё жыцце і непаўторныя вехі ў гэтым жыцці. Першая рэпетыцыя, першы канцэрт, першая запісаная песня, спадзяюся, што ў хуткім часе мы будзем святкаваць і з'яўленне першага альбому — усе гэтыя падзеі надзвычай важныя для нас. Апошнім часам у нашым гурце адбылася і яшчэ адна прыемная падзея, з якой я не магу не павіншаваць нашу чароўную вакалістку — Паліну Дулінец. У яе нарадзілася дзіця. Няхай жа і ў Паліны і ў яе маленькай дачкі жыццё будзе светлым і сонечным.
— Вы падрыхтаваліся да свята выхаду вашага дэбютніка?
— Пакуль што не можам вызначыць дакладную дату выхаду альбому. Матэрыялу для яго ажно зашмат, але пакуль што мы эксперыментуем з гукам, каб вызначыць аптымальную мадэль запісу і звядзення альбому. Безумоўна, для гэтага, а таксама і непасрэдна для запісу спатрэбіцца нейкі час. Але галоўнае тое, што ўжо выпрацаваная канцэпцыя альбому. Працоўная назва — «Вяртанне». У яго павінны ўвайсці апроч нашых кампазіцыяў, якія слухачы ўжо маглі чуць на канцэртах, таксама і некалькі абсалютна новых песень, што дагэтуль нідзе не выконваліся. Зрэшты, частку з іх мы плануем прэзентаваць на наступных канцэртах…
— Шмат хто з людзей старэйшых памятае іншы гурт РОКАШ, які напрыканцы '80-ых існаваў у Наваполацку. Ці лічыце вы сябе пераемнікамі таго гурта? Як атрымалася, што вы таксама ўзялі гэтую назву?
— Само па сабе слова «Рокаш» прыйшло з нашай слаўнай гісторыі і пазначае аб'яднанне шляхты ў імя абароны інтарэсаў дзяржавы насуперак Вялікаму князю. Мы ўзялі гэтую назву таму, што яна цудоўна адпавядала першапачатковай ідэі гурта, датычылася слаўнай гісторыі беларускай зямлі, а таксама адчувалася ў гэтым слове нейкая такая магутнасць, моц. Да таго ж ёсць у гэтым слове схаваны сэнс. Асабіста для мяне — гэта своеасаблівае ментальнае паўстанне чалавека супраць зменлівых умоваў часу. Накшталт: «Не стоит прогибаться под изменчивый мир — пусть лучше он прогнется под нас». Калі я прапанаваў гэтую назву ўсім удзельнікам гурта, яна прыйшлася даспадобы. Толькі недзе праз гады паўтара мы даведаліся аб існаванні на мяжы '80-х і '90-х іншага — наваполацкага гурта РОКАШ. Цяжка сказаць, ці адчуваем мы сябе яго пераемнікамі. Мы граем іншую музыку, але гэтак жа сама крочым сцяжынаю беларускага року. Таму, хутчэй, мабыць, не пераемнікамі, а паплечнікамі.
— Многія з вашых удзельнікаў граюць у іншых праектах. Яны ўсе беларускаскіраваныя?
— Я таксама з'яўляюся басістам гурта THE DIM SUN, наш гітарыст — Алесь Акульчык — гітарыст і вакаліст гурта LIKE A GOSSAMER, флейтыстка — Вольга Драпеза — грае ў гурце SONCAVAROT. Усе гэтыя гурты граюць у пэўнай ступені экстрэмальную музыку. І хаця некаторыя лічыць, што беларуская мова не вельмі прыдатная для яе, я з гэтым катэгарычна не згодны. Зрэшты, можна прыгадаць і нашых сяброў гурт ZNICH, якія ўжо больш за 10 год плённа працуюць на ніве беларускамоўнага металу. На маю думку, мова — больш чым проста сродак камунікацыі, бо гучанне мовы ў значнай ступені адлюстроўвае ментальнасць яе носьбіта. Таму для мяне натуральнае і бадай што адзіна магчымае выражэнне ў песнях думак, эмоцыяў, вобразаў менавіта на роднай беларускай мове. Я адчуваю яе так, як ніколі не адчую ніводную з замежных моваў…
— Калі мы загаварылі пра ідэю, то варта прыгадаць вашу некалі прынятую канцэпцыю лірыкі, прысвечанай Вялікаму княству Літоўскаму. Але апошнім часам стала больш абстрактных, хай сабе гэткіх сама рамантычных філасофскіх тэкстаў….
— Так, раней лірыка была прысвечана адлюстраванню аднаго гэтага перыяду, але цяпер яна стала больш разнастайнай. Напэўна, у ёй з'явілася больш паэзіі. Я не бачу ў гэтым нічога кепскага. Гэта натуральны працэс развіцця творчасці. У пэўны момант мне стала неяк цеснавата трымаць яе ў пэўных рамках, таму я гэтыя рамкі і разбурыў. Песні сталі больш асабістымі, лірычнымі, але яны не выпадаюць з агульнай канцэпцыі творчасці гурта. На нашых канцэртах побач арганічна выглядаюць як і песні, прысвечаныя нашай гісторыі, песні з выразнай патрыятычнай афарбоўкай, напрыклад, такія, як «Крумкач», «Запалі агонь», так і больш асабістыя, лірычныя, таямнічыя «Крылы», «Восень», адна з нашых новых кампазіцыяў «У тваіх вачах» і інш. Разнастайнасць яшчэ на маёй памяці нікому не шкодзіла…
— Ты — гісторык паводле адукацыі і паэт на пакліканне, які перыяд і якія постаці ў беларускай гісторыі цябе найбольш уражваюць і натхняюць?
— Надта вабіць мяне ў беларускай гісторыі перыяд XIV–XV стагоддзяў — росквіт Вялікага княства Літоўскага. Безумоўна, шмат у чым падсвядома я імкнуся яго для сябе рамантызаваць, аднак нават аб'ектыўна гэта быў цудоўны час — час герояў, волатаў, час велічы беларускай дзяржавы. А са славутых постацяў таго перыяду мне імпануе персона вялікага князя Альгерда. Дарэчы, ён згадваецца і ў нашай песні «Рокаш».
— Ведаю, што вы мелі досвед сольнага канцэрту ў Маскве. Як там ўспрынялі вашу музыку, мову, канцэпцыю? Я чула, што ў Расіі ёсць пэўнае кола менавіта рускіх маладзёнаў, якіх цікавіць беларуская гісторыя, асабліва ВКЛ і Рэч Паспалітая…
— Мы былі прыемна здзіўлены, калі пачулі на канцэрце ў Маскве беларускую мову. Пасля канцэрту мелі шчасце пазнаёміцца з гэтымі людзьмі. Яны стала жывуць у Расіі, але ад гэтага не перастаюць заставацца беларусамі. Яны дбаюць пра сваю культуру, мову, нацыянальную ідэнтычнасць, і з гэтага мне падалося, што ёсць падставы лічыць іх нават большай беларусамі, чым пераважную частку насельніцтва тэрыторыі Беларусі. Буду рады, калі нехта з іх цяпер чытае гэтае інтэрв'ю. Хлопцы, вам прывітанне ад гурта РОКАШ! А наконт канцэпцыі, мовы, музыкі ды і ўвогуле ўспрымання ў Маскве беларускай культуры магу сказаць, што з гэтым праблемаў няма. Беларускую музыку, асабліва тую, якая мае фолькавае ці этнічнае адценне ўспрымаюць проста цудоўна і з вялізнаю цікавасцю. Чаго толькі варты поспехі такіх гуртоў як СТАРЫ ОЛЬСА, ТРОІЦА, OSIMIRA…
— Вы часта ўдзельнічаеце ў адборах. У хіт-парадзе Тузіна Гітоў спрабавалі два гады прарвацца на Басовішча. Сёлета — Be Free i Glоbal Battle of the Bands. Для чаго вам гэта патрэбна?
— Нам падабаюцца рознага кшталту оўпэн-эйр фэсты. У свой час у Польшчы мы ўдзельнічалі ў фэсце Spotkania folkowie. Надта было прыемна. Увогуле падобныя фэсты маюць своеасаблівую непаўторную атмасферу нейкай такой усеагульнай еднасці, братэрства і сяброўства, якая нараджаецца пры дапамозе музыкі. І гэта файна. Аднак нельга сказаць, што трапіць на падобныя фэсты для нас з'яўляецца самамэтай. Проста мы хочам, каб як мага большая колькасць людзей пазнаёмілася з нашай творчасцю. А таксама нам цікава памерацца сіламі з іншымі прадстаўнікамі маладога беларускага року. Як там: «людзей паглядзець ды сябе паказаць»…
— А тое што менавіта адборы вам не ўдаюцца, можа, звязана з тым, што беларусы не ўмеюць рабіць правільны выбар і наогул не маюць культуры выбіраць?
— Не стаў бы я так казаць. Наш народ не горшы за іншыя. Ды і ўвогуле, калі нешта не атрымоўваецца, не варта скідваць усе на знешнія фактары. Проста трэба больш працаваць, каб нашы песні знайшлі водгук у кожным сэрцы. Вось тады ўсе будзе файна…
— Выдатна, што вы так крытычна ставіцеся да ўласнай дзейнасці, аднак я з большага пажартавала. Адкажы яшчэ, як на тваю думку, РОКАШ — гэта музыка толькі для моладзі?
— Я не лічу так, бо на нашы канцэрты прыходзяць людзі самага рознага ўзросту. Увогуле не люблю ўсялякага роду падлікаў, статыстыкі ды іншай трасцы. Нас слухаюць тыя, хто ўмее самастойна думаць і любіць Беларусь. І няхай жа такіх людзей будзе болей на нашай зямлі!
НЕОMUSIC
«Рокаш» — калектыў, які грае фолк-музыку ў, так бы мовіць, аўтарскай рок-трактоўцы. Вы наўрад ці знойдзеце ў ёй шмат цытат з народных ці сярэднявечных твораў. Аднак заўважыце, што музыка ёсць спробай апынуцца ў тых часах, перажыць іх наноў і зрабіць нейкі кактэйль, які б гарманічна спалучаў мінуўшчыну і цяпершчыну.
Менавіта ў гэтым феномене мы паспрабуем разабрацца з басістам і аўтарам тэкстаў «Рокаша» Лявонам Казаковым. Таксама ён распавядае пра сяброўства з гуртом FLЁUR, пра тое, як цяжарнасць спрыяе творчасці, а таксама пра тое, як зрабіць з полькі заклён.
ЕРБ: Рокаш пачынаў з акустыкі, пасля стаў граць яшчэ і электрычнасць. Як вы сёння самі вызначаеце свой стыль?
У ім перапляліся характэрныя рысы розных стыляў. Я схільны такую музыку называць neofolk rock.
ЕРБ: У вас ёсць элементы рэгей, готыкі… Што яшчэ апроч гэтых кірункаў вы дакладна ўпляталі ў сваю музыку?
Рокаш – гэта сінтэз фолку, медывалю і неафолку. Але не без украпванняў folk metal, pagan, ska… Насамрэч, вельмі шмат чаго!
ЕРБ: Ці важна сёння гурту, каб быць паспяховым, рабіць музычную мяшанку, альбо можна граць у нейкім артадаксальным стылі, але якасна і па-беларуску?
Я ўсё ж такі думаю, што не трэба парыцца і аналізаваць, у якім стылі ты граеш. Трэба граць і рабіць гэта ад душы. І ўсё абавязкова атрымаецца!
ЕРБ: Якім чынам стварае свае песні гурт Рокаш?
У маёй галаве ўзнікаюць вобразы. Яны круцяцца, круцяцца. І калі прыходзіць нейкае асэнсаванне, кажучы будысцкімі словамі, сансара сыходзіць, вобразы ператвараюцца ў верш ці тэкст. Бо на пачатку было слова, як Той казаў, і мы з гэтым згодныя, таму так і дзейнічаем. Пасля нашая вакалістка Паліна стварае мелодыю, а гітарыст Алесь робіць аранжыроўку. У выніку атрымліваецца гатовая песня.
ЕРБ: Што за вобразы зараз круцяцца ў тваёй галаве?
Розныя. Нядаўна ў нас з'явілася новая песня, якая мае назву «У тваіх вачах». Песня надзвычай лірычная і крыху падобная на нашу песню «Крылы». Атрымаўся атмасферны, светлы, цёмны, пазітыўны твор.
ЕРБ: Ці ёсць у ёй нейкі грамадзянскі падтэкст?
У гэтай хутчэй няма, бо твор вельмі асабісты. Затое ён ёсць у іншай нашай песні, якая зараз дапісваецца. Яна называецца «Горад прывідных замкаў». Гэты тэкст я напісаў у Вільні, а яна для кожнага беларуса з'яўляецца святым горадам, але і адначасова нейкім двухсэнсоўным. Там ты адчуваеш сябе нібыта сваім, але нібыта і чужым. «Горад прывідных замкаў» — гэта рэквіем па страчанай велічы беларускай зямлі — Вялікім княстве Літоўскім.
ЕРБ: Ты кажаш, што ў тваіх тэкстах багата асабістага. Напэўна і Паліна, калі стварае музыку, перажывае нешта сваё. Якім чынам на выхадзе атрымліваецца нешта арганічнае?
Можа быць, нам, гурту Рокаш, пашанцавала, але нашыя мазгі настроены на адну хвалю. Як Паліна цудоўна разумее мае тэксты, гэтак і я выдатна разумею яе музыку.
ЕРБ: У чым, апроч тваіх тэкстаў і палінінага вакалу, фішка гурта Рокаш?
Мы ў сваёй творчасці даем менавіта ўласнае разуменне гістарычных падзей, сучаснасці. Напрыклад, ёсць шмат гуртоў, якія граюць фолкавую, медыевальную музыку, і яны базуюцца на нашай славутай беларускай спадчыне. Мы ў некаторых песнях таксама выкарыстоўваем здабыткі нашых продкаў, але збольшага Рокаш — гэта аўтарская музыка.
ЕРБ: Вы граеце сваё, таму што вам нецікава капіяваць і рэтрансляваць?
Мне наогул не падабаецца слова рэтрансляцыя, бо нават калі музыка грае чый-небудзь твор, ён усё адно дадае нешта ад сябе. У нашым выпадку мы проста маем шмат чаго свайго, што можна граць, таму навошта нам чужое?
ЕРБ: Большасць гуртоў, якія выконваюць каляфолкавую музыку, робяць упор ў асноўным на танцавальныя кампазіцыі, каб народ мог патанчыць, павесяліцца. Ці ёсць у вас жаданне рабіць нешта падобнае?
Жаданне ёсць. Ды ёсць у нас і такія песні! Тая ж самая песня «У лясным гушчары». Гэта, бадай, адзіны твор, дзе напачатку з'явілася музыка. Ён танцавальны па музыцы, а па змесце – гэта заклён, зварот да багоў. Нам падалося цікавым спалучыць паганскую тэму з выражаным, дакладным рытмам. Гэта нібы скокі ля вогнішча пад шаманскі бубен.
ЕРБ: Якая песня на сёння з'яўляецца візітоўкай Рокаша?
Хутчэй за ўсё гэта «Балада пра ліцвіна». Нашая старая добрая першая песня, якую мы дагэтуль любім граць на акустычных канцэртах. Так атрымалася, што ў электрычнасць яна не пераклалася. Мы вырашылі, што гэта немагчыма. У ёй яскрава прасочваецца асноўная скіраванасць нашай творчасці. Любоў да Бацькаўшчыны, пошук шляху ў гэтым жыцці свайго непаўторнага, шмат чаго яшчэ... На самой справе, «Балада пра ліцвіна» – песня пра нас. І пра гурт, і пра ўсіх беларусаў.
ЕРБ: Пра гурт шырокім колам вядома не так шмат. Што б табе самому хацелася распавесці пра музыкаў Рокаша?
Напачатку ў складзе гурта было 2 вакаліста і 2 бубнача. Пачынаў я з вакала, пасля плыўна перайшоў на варган, а пазней засвоіў бас-гітару. Таму адбылася своеасаблівая трансфармацыя з тэкставіка-вакаліста ў музыку.
Наш барабаншчык Міша Кінчын мае мянушку Маўс. Вельмі таленавіты музыка. У гурце з'явіўся апошнім. Дагэтуль ён граў больш цяжкую і хуткую музыку. У творчым працэсе ён схіляе ў бок драйва, за што яму вялікі дзякуй!
Наш гітарыст Алесь Акульчык — самы спакойны чалавек у гурце. Ён нешматслоўны, але робіць выдатныя аранжыроўкі і піша файную музыку, што, дарэчы, можна пачуць і па яго другім праекце Like a Gossamer.
Клавішнік Рокаша Мікола Ліпневіч — можна сказаць, блазан гурта. Вельмі адкрыты і вясёлы.
Вольга Драпеза грае на флейце. Мне ўвогуле вельмі падабаецца спалучэнне гэтага інструмента з гітарным гукам. Дадае музыцы непаўторнасць такую, што аж за душу кранае.
І нашая вакалістка Паліна Дулінец — гэта мегаталенавіты чалавек проста выключнага тэмбру голасу. Хто нас хаця раз чуў, са мной цалкам і поўнасцю пагодзіцца. Дарэчы, Паліна не так даўно стала маці — у яе нарадзілася цудоўная дачушка. Хай сабе з невялічкім спазненнем, хочам павіншаваць яе праз Еўрарадыё.
ЕРБ: А тое, што яна зрабілася маці, ці не зашкодзіла гэта гурту Рокаш? Пэўна, працэс стварэння новых песень запаволіўся…
Невялічкі перапынак быў, але развіццё гурта гэтая падзея не запаволіла. І як можна было ўбачыць на Грунвальдскім фэсце, напрыклад, гэта пайшло нам толькі на карысць. Прыйшло пераасэнсаванне нашай творчасці, у песнях з'явіліся новыя хады... І зараз мы з новымі сіламі ўзяліся за справу!
ЕРБ: Якімі дасягненнямі гурта вы можаце пахваліцца на сёння?
Пачнем з таго, што нашае дасягненне — гэта наша музыка. Але не толькі. Мы адыгралі шмат канцэртаў. У тым ліку сольнік у Маскве ў клубе «Археалогія». Гралі мы ў Польшчы на фэсце Spotkania Folkowe, у Вільні, шмат выступалі па Беларусі. У тым ліку з адным з найцікавейшых гуртоў постсавецкай прасторы — FLЁUR. Вельмі цікавыя людзі і вельмі цікавая музыка. Завязаліся з імі пэўныя кантакты, і так мы трапілі ў культавую адэскую праграму «Атмасфера». У пэўнай перспектыве мы збіраемся паўдзельнічаць у трыб'юце калектыва з песняй-каверам «Сінія цені». Варта таксама сказаць, што яшчэ на зары нашага гурта мы ўзялі прыз радыёканала «Культура» на конкурсе маладых выканаўцаў старадаўняй музыкі ў гонар каралевы Боны, а нашая Паліна была адзначаная спецыяльнай прэміяй за лепшы вакал. Спіс гэты можна працягваць доўга. Але самае галоўнае — гэта тое, што мы граем для вас!
ЕРБ: На канцэртах ты дужа любіш рабіць прамовы, звяртацца да аўдыторыі і час ад часу чытаеш свае вершы. Прачытай што-небудзь спецыяльна для слухачоў Еўрарадыё.
Ёсць такая справа. Люблю я пабалбатаць на канцэртах. Не ведаю, у тэму гэта ці не. Мне здаецца, што павінна існаваць ментальная сувязь паміж музыкай і гледачамі, таму словамі канцэрт не сапсуеш. А з вершаў хацелася б падарыць усім слухачам і чытачам твор «У няпэўным святле ліхтароў».
У няпэўным святле ліхтароў...
У няпэўным святле ліхтароў
Схаваны ў шэрым каменні
Маўкліва і задуменна
Сярод старадаўніх муроў
Што студзяць гарачую кроў
Сваім магутным спляценнем
Склікаючы прашчураў цені
І вобразы старых сяброў
У няпэўным святле ліхтароў...
Эўрапейскае радыё для Беларусі
Гурт «Рокаш» зь песьняй «Восень» увайшоў у сьпіс 12 лепшых у гіт-парадзе «Тузін Гітоў». Зараз працягваецца галасаваньне, якое вызнача лепшую песьню году. Галасуйце штодзённа!
24 ліпеня запрашаем на сольны канцэрт гурта Рокаш! Таксама ў канцэрце прыме ўдзел Тацьцяна Беланогая з каляфолкавай праграмай.
Клюб «Графіці» (зав. Калініна 16), пачатак а 19.00, уваход 10.000.
Замовіць квіткі можна па тэлефонах: +375 29 7547074; +375 29 5636532.
Месцаў мала, таму вызначаемся і набываем квіткі (:
15 ліпеня а 17:30 ў клюбе «Рэактар» мэтал-фольк-мэдыеваль «Грунвальдзкі фэст».
Удзельнікі: ZNICH, UNIA (з новым альбомам «Dolam»), Soncavarot, LitvinTroll, Зьміцер Сасноўскі, Testamentum Terrae і «Рокаш»!
Даведкі: +375 29 6490888, +375 29 7662425. Кошт квіткоў: 12 000 (першыя 50), 15 000, 18 000 (у дзень кнцэрту), 25 000 (месца за столікам + кампакт-дыск у падарунак)!
Кропкі продажу: клюб «Рэактар»; вул. Талбухіна, 4; ГЦ «Купалаўскі» (19 і 26 кропка).
23 чэрвеня (панядзелак) а 18 гадзіне на імправізаванай, прыгожа аздобленай мастацкімі вырабамі, пляцоўцы каля будынку цэнтра рамёстваў «Скарбніца» з нагоды самага містычнага беларускага сьвята адбудзецца open air імпрэза «Таямніцы Купальля».
У праграме:
выступ гурта «Рокаш»
паказ народных строяў і etno-fashion калекцыя
майстар-кляса па саломапляценьні
выстава-продаж (цягам дню)
+ сюрпрыз
Уваход вольны! Вул. Кісялёва, 40, тэл: 289-33-11.
16 чэрвеня на сайце «Тузін Гітоў» стартавала галасаваньне, пераможца якога аўтаматычна становіцца ўдзельнікам конкурснай часткі фэстывалю «Басовішча» без ўдзелу ў адборачным раўндзе. Галасуйце за менскі нэафольк-рок гурт «Рокаш». Нам патрэбная вашая падтрымка :)
17 тур гіт-параду «Тузін Гітоў» гурт «Рокаш» зь песьняй «Восень» скончыў на трэцім месцы з 410 галасамі.
Апроч таго, экспэрт мінулага — кіраўнік праекту NETradio туру Глеб Марозаў — назваў «Рокаш» лепшым гуртам туру па свайму меркаваньню.
Мяне зачараваў голас вакалісткі гурта «Рокаш». Вельмі жаноцкі. Словаў, праўда, не разабраць — ці тое пасьля працоўнага дня слых падводзіць, або запіс такі… Але ў гэтай песеньцы ёсьць нейкая значнасьць, хоць да фольку стаўлюся спакойна. […] Мушу прызнаць: лепшае, што чуў у гэтым туры – гэта «Рокаш».
У 16-ым туры гіт-параду «Тузін Гітоў» песьня «Восень» гурта «Рокаш» заняла другое месца. Віншуем гурт і працягваем галасаваць у наступным туры!
Віншуем Паліну Дулінец, вакалістку і аўтарку музыкі гурта «Рокаш», з нараджэньнем дачкі! Шчасьця вам і здароўя!!!
Паважаныя прыхільнікі творчасьці гурта «Рокаш» (а таксама не прыхільнікі)! Як вы ведаеце, новая песьня гурта «Восень» удзельнічае ў гіт-парадзе «Тузін Гітоў». Вы, канечне, галасуйце актыўна і кожны дзень, але штучнымі мэтадамі галасы не накручвайце! Гэтыя галасы ўсё роўна не паўплываюць на пазыцыю ў чарце, але рэпутацыю гурту папсуюць! Спадзяемся на вашае сумленьне!
Новая песьня «Восень» дэбютуе ў гіт-парадзе «Тузін Гітоў». Камэнтары Лявона Казакова:
Атрымалася досыць нетыпова, але сагрэўшыся пад веснавымі сонечнымі промнямі, гурт «Рокаш» рады прэзэнтаваць у чарговым туры «Тузіну Гітоў» сваю новую кампазыцыю пад назваю «Восень».
Яна павінна ўвайсьці ў наш першы альбом, над запісам якога мы цяпер працуем. Досыць цяжка будзе дакладна вызначыць стыль гэтай песьні. Хутчэй яго можна ахарактарызаваць словамі нэафольк-рок.
Зрэшты, стыль гэта ня так ужо і важны. Галоўнае, што песьня атрымалася восеньская, прасякнутая мэлянхалічна-рамантычным настроем гэтага цудоўнага часу году. Пошук шляху да сьвятла сярод віхуры восеньскага лісьця, завяршэньне цыклю, але ў той жа час вера ў тое, што цемра адыйдзе і ўрэшце рэшт калісьці наступіць вясна – асабіста для нас менавіта гэтыя думкі перапляліся ў гэтай песьні. Аднак, спадзяемся, што кожны знойдзе ў ёй нешта сваё.
Галасуйце штодзённа за «Восень» на ТГ!
На сайце нарэшце зьявілася галерэя, якая паступова будзе дапаўняцца адпаведным кантэнтам.  Запрашаем!
Калі вы маеце некія эксклюзіўныя фота, якіх ня бачыце тут, дасылайце іх нам!;)