Рокаш перамог у 15 туры хіт-параду Тузін Гітоў

Мы радыя паведаміць. што гурт РОКАШ з кампазіцыяй "Дзеці паўночнага ветру" атрымаў перамогу ў 15 туры хіт-параду Тузін Гітоў. Дзякуй вялікі ўсім тым, хто аддаў за яе свой голас - мы вельмі радыя, што вы падтрымалі нас і нашую творчасць:) Зрэшты галасаванне працягваецца - так што галасуйце за гурт РОКАШ у 16 туры хіт-параду!!!