РОКАШ на Hard'n'Folk Fest
14 траўня ў Jolly Rodger Cafe адбудзецца Hard'n'Folk fest vol. 1. У межах гэтага фэсту на сцэне зыйдуцца 2 гурты, якія граюць цяжкі альтэрнатыўны фольк, а таксама 3 гурты, якія аддаюць перавагу старому добраму харду. 5 гадзін нефільтраванага драйву, мора піва і добрай музыкі, сяброўская атмасфера - усе гэта вас чакае ў гэты вечар у Jolly Rodger Cafe, якое, дарэчы, цяпер працуе да гадзіны ночы. Такім чынам 14 мая для вас будуць граць наступныя гурты:
РОКАШ (Мінск) - неафольк-рок
РОСЫ (Стоўбцы) - hard/blues rock
THE STORM (Мінск) - hard'n'heavy
ARS LONGA (Мінск) - hard'n'heavy
ОМУТ (Драгічын-Мінск) - палескі метал
Запрашаем усіх аматараў добрага рокавага драйву і лірычных фолькавых мелодый!!!
Кошт квіткоў: 15000 - танцпол, 20000 - столікі.
Столікі можна замовіць па тэлефоне +375333130001
