РОКАШ на Грунвальд-фэсце

24 красавіка гурт РОКАШ прымае ўдзел у Грунвальд-фэсце, які прысвечаны 600годдзю перамогі пад Грунвальдам. Фэст адбудзецца пад Мінскам у гарналыжным цэнтры Сілічы. У праграме рыцарскія турніры. бугурты, штурм замка, а таксама оўпэн-эйр канцэрт фольк і рок музыкі. У ім прымаюць удзел наступныя гурты: РОКАШ, UNIA, ARS LONGA, BOREALIS, ЭКВИЛИБРИУМ, BEYOUND THE DARKNESS, IRDORATH, ЛИГЕЙЯ.