09.07.2008
24 ліпеня запрашаем на сольны канцэрт гурта Рокаш! Таксама ў канцэрце прыме ўдзел Тацьцяна Беланогая з каляфолкавай праграмай.
Клюб «Графіці» (зав. Калініна 16), пачатак а 19.00, уваход 10.000.
Замовіць квіткі можна па тэлефонах: +375 29 7547074; +375 29 5636532.
Месцаў мала, таму вызначаемся і набываем квіткі (:
27.06.2008
15 ліпеня а 17:30 ў клюбе «Рэактар» мэтал-фольк-мэдыеваль «Грунвальдзкі фэст».
Удзельнікі: ZNICH, UNIA (з новым альбомам «Dolam»), Soncavarot, LitvinTroll, Зьміцер Сасноўскі, Testamentum Terrae і «Рокаш»!
Даведкі: +375 29 6490888, +375 29 7662425. Кошт квіткоў: 12 000 (першыя 50), 15 000, 18 000 (у дзень кнцэрту), 25 000 (месца за столікам + кампакт-дыск у падарунак)!
Кропкі продажу: клюб «Рэактар»; вул. Талбухіна, 4; ГЦ «Купалаўскі» (19 і 26 кропка).
20.06.2008
23 чэрвеня (панядзелак) а 18 гадзіне на імправізаванай, прыгожа аздобленай мастацкімі вырабамі, пляцоўцы каля будынку цэнтра рамёстваў «Скарбніца» з нагоды самага містычнага беларускага сьвята адбудзецца open air імпрэза «Таямніцы Купальля».
У праграме:
- выступ гурта «Рокаш»
- паказ народных строяў і etno-fashion калекцыя
- майстар-кляса па саломапляценьні
- выстава-продаж (цягам дню)
+ сюрпрыз
Уваход вольны! Вул. Кісялёва, 40, тэл: 289-33-11.
16.06.2008
16 чэрвеня на сайце «Тузін Гітоў» стартавала галасаваньне, пераможца якога аўтаматычна становіцца ўдзельнікам конкурснай часткі фэстывалю «Басовішча» без ўдзелу ў адборачным раўндзе. Галасуйце за менскі нэафольк-рок гурт «Рокаш». Нам патрэбная вашая падтрымка :)
18.05.2008
17 тур гіт-параду «Тузін Гітоў» гурт «Рокаш» зь песьняй «Восень» скончыў на трэцім месцы з 410 галасамі.
Апроч таго, экспэрт мінулага — кіраўнік праекту NETradio туру Глеб Марозаў — назваў «Рокаш» лепшым гуртам туру па свайму меркаваньню.
Мяне зачараваў голас вакалісткі гурта «Рокаш». Вельмі жаноцкі. Словаў, праўда, не разабраць — ці тое пасьля працоўнага дня слых падводзіць, або запіс такі… Але ў гэтай песеньцы ёсьць нейкая значнасьць, хоць да фольку стаўлюся спакойна. […] Мушу прызнаць: лепшае, што чуў у гэтым туры – гэта «Рокаш».