Залатыя палі

У нябесах палаў развітальны вагонь
Вокам прароцкіх сноў
Стралою праз ноч паляцеў чорны конь
Да залатых палеў

Я бачыў як у шэрай халоднай імжы
Заграла святло на мячах
Мы крочылі ў змрок да апошняй мяжы
Па залатых палях

У душах навекі схаваны заклен
Гэтай святой зямлі
У сэрцы палаюць боскім вагнем
Мае залатыя палі

Аднойчы за ўсе давядзецца плаціць
Напоіць зямлю мая кроў
Самотнаю знічкай душа адляціць
Да залатых палеў

Быць можа тады мне пашэнціць знайсці
Твой дом на сямі вятрах
Мы будзем да зорак павольна ісці
Па залатых палях