Вяртанне
Вось і сонца садзіцца за цемным халмом
А назад дарогі няма
Залівае твар мой халодным дажджом
А наперадзе толькі зіма
Я ішоў па каменнях чужой стараны
Свае ногі збіваючы ў кроў
Невядомы жаўнер невядомай вайны
Свайго шчасця так не знайшоў
Я хацеў прыхіліцца да роднай зямлі
Сівою сваей галавой
Я хацеў дакрануцца да вуснаў тваіх
Што мяне праважалі на бой
Толькі дзе мне цябе ў гэтым свеце знайсці
Гэты час у нябыт адыйшоў
Адзінокі ваяр усе ідзе па жыцці
Дарогаю чорных лясоў
Вось і сонца садзіцца за цемным халмом
А назад дарогі няма
Залівае твар мой халодным дажджом
А наперадзе толькі зіма
