У тваіх вачах...

Там, дзе свет прыхіліўся да апошняй мяжы
Неба гіне ў сутонні халоднай імжы
Дзе пачнецца і дзе будзе скончаны шлях
Дзе святло ў тваіх вачах, дзе святло ў тваіх вачах

Дзе вятры даспявалі нам песню сваю
Чорнай коткаю ноч ахінула зямлю
Дзе аскепкі святла ты трымаеш у руках
І цяпло ў тваіх вачах, і цяпло ў тваіх вачах

Дзе бяскрылы анел зноўку зможа лятаць
А парваныя струны адзін раз зайграць
Будзе слабое месца ў тваіх кайданах
І жыцце ў тваіх вачах, і жыцце ў тваіх вачах

У вагні ўваскрэснуць, але не згарэць
Спапяліць, зруйнаваць, толькі ўсе ж не сагрэць
Рэчаіснасць згубіць у нязбыўшыхся снах
Дзе жыцце ў твах вачах, альбо смерць у тваіх вачах,
Увесь мой лес у тваіх вачах...