У лясным гушчары

У лясным гушчары
У сасновым бары
Ходзіць ціха Лясун
Па сасновай кары

Карачун, Чарнабог
Вам у цемры канаць
Памажы мне Сварог
Сваю сілу спазнаць

Я хачу адшукаць
Таямніцы ўсіх слоў
Слаўны Род, раскажы
Дзе цячэ мая кроў

Адвядзі, Белабог
Немярэч быццам сон
Нясі ветрам, Стрыбог
Маіх словаў заклен