Рокаш
Сярод старадаўніх літоўскіх лясоў
Багацце змяніўшы на волю
Віруе ў жылах гарачая кроў
У кузні куем сваю долю
Усклаўшы ахвяру даўнім багам
Сказаўшы сям'і да спаткання
Дадзім зрэшты волю нашым мячам
І пойдзем у паход на світанні
CHORUS
Рокаш! Наш гонар у вачах
Альгерда старога мы дзеці
Рокаш! Зямлі вольны сцяг
Скрозь цемру ўначы ен нам свеціць
Рокаш! Сівых курганоў
Нашага роднага краю
Рокаш! Ня трэба слоў
Бо моцныя не паміраюць
Змрок неба асвецяць паходняў агні
Палаюць драўляныя сцены
Нам лепей загінуць але на кані
Чым ціха жыць на каленях
Няхай жа пральецца брудная кроў
Ворагаў нашага роду
Мы пойдзем сцяжынай нашых дзядоў
І знойдзем нарэшце свабоду
CHORUS
