Карчма
Ці ты шляхціц ці ты рыцар
Селянін ці то сам князь
Калі скачаш позна ўночы
І калі спыніцца хочаш
Завітай тады да нас
Завітай тады да нас
Калі панцыр плечы сціснуў
Ці душа калі баліцць
То цябе і тваю смагу
Мы сустрэнем тут з павагай
Будзе што табе наліць
Будзе што табе наліць
За цудоўных дам ня варта
На двубоі паміраць
Галава нашто на шыі
Лепей будзем мы жывыя
За іх шчасце выпіваць
За іх шчасце выпіваць
Можаш біцца ці маліцца
Толькі пэўна ўсе дарма
Калі хочаш стаць шчаслівым
Выпі лепей куфаль піва
Не царква тут а карчма
Не царква тут а карчма
Усю нянавісць мы пакінем
Па-за сценамі карчмы
Не татары-сарацыны
Хлопцы, мы ж усе ліцьвіны!!!
Будзьма ж радасныя мы
Будзьма ж радасныя мы
Хай жыве наша братэрства
Хай жыве наш родны край
Хай заўжды пануе згода
Будзе шчасце і свабода
Не жыцце хай будзе – рай
Не жыцце хай будзе – рай