Духі зямлі
У сховах таемных
У пячорах падземных
У прывідных пустках забытага краю
Цемнай парою
За чорнай гарою
Духі зямлі ўначы ажывалі
Духі зямлі ўначы ажывалі
Хэээээй!!!
Зоркам далекім
Вазерам глыбокім
Недзе ў святарным бярозавым гаі
Вогненным змеям
Вятрам ды завеям
Духі зямлі свае песні спявалі
Духі зямлі свае песні спявалі
Хээээээй!!!
У лесе дрымучым
У крапіве пякучай
Духі зямлі свае скарбы хавалі
А на світанку
Сонечным ранкам
Духі зямлі таямніча знікалі
Духі зямлі таямніча знікалі
З ночы прыходам яны ажывалі
Зноўку вятрам свае песні спявалі
Скарбы хавалі і зноўку знікалі
Скарбы хавалі і зноўку знікалі
Хээээээй!!!
