Фольк-Рок Вясна 2010. Адарвемся па-беларуску!!!

14 сакавіка 2010 г. у клубе Jolly Rodger Cafe (Талбухіна 4, 3 паверх) адбудзецца фэст Фольк-Рок Вясна 2010. У межах гэтага фэсту, які, мы спадзяемся, стане штогадовай з'явай у беларускай музычнай супольнасці, мы паспрабавалі аб'яднаць досыць разнапланавыя гурты з розных куткоў Беларусі, якія аб'яднаныя паміж сабою спалучэннем фолькавай меладычнасці і рокавага драйву. Нездарма, слоган нашага фэсту "Адарвемся па-беларуску!!!"
Такі чынам у фэсце прымуць удзел наступныя гурты:

РОКАШ (Мінск) - нэафольк-рок.

ROSY (Стоўбцы) - блюз-рок з фолькавымі элементамі.

ОМУТ (Драгічын-Мінск) - палескі метал.

КАШЛАТЫ ВОХ (Мінск) - фольк-панк.

Квіткі: 15000 - танцпол, 20000 - столікі.
Столікі можна замовіць па тэлефоне: +375 33 313 000